Тамашэвіч Уладзімір

Нарадзiўся 22 жнiўня 1963 г. у в. Палачаны Маладзечанскага раёна. Скончыў Менскую мастацкую навучальню імя А. Глебава (1982). Вучыўся ў Васіля Васільева, Леаніда Лапчынскага, Алега Луцэвіча, Алега Маціевіча, Альгерда Малішэўскага. Сябар Беларускага саюза мастакоў з 2000 г. У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1992 г. Творы экспанаваліся на шматлікіх нацыянальных і гарадскіх выставах. Персанальныя выставы: жывапісу – Маладзечна (1994, 1998, 2000, 2003, 2007, 2010, 2012), Заслаўе (2007), Менск (2013); графікі – Маладзечна (1996, 2010), Эслінген, Нямеччына (2007), Ёнчопінг, Швецыя (2008).

Працуе ў галіне станковага жывапісу і графікі ў жанры краявіду. Найбольш значныя творы: “Вячэрняя цішыня балотнай вёскі” (2010), “Восеньскі танец” (2013), “Імправізацыя” (2013), “Жнівеньскі дзядоўнік” (2013), “Майская адзінота” (2014), “Адзін дзень” (2015), “Першы снег (2015).

Творы захоўваюцца ў фондах Менскага абласнога краязнаўчага музея (Маладзечна) і ў прыватных зборах Беларусі і замежных краін.

Жыве ў Маладзечне.