Свентахоўскі Усевалад

Нарадзіўся 14 лютага 1966 г. у Менску. Сын Пётры і Валянціны Свентахоўскіх. Скончыў Менскую мастацкую навучальню імя А. Глебава (1986) і Беларускую акадэмію мастацтваў (1993). Вучыўся ў Вячаслава Семянько, Паўла Семчанкі, Уладзіміра Васюка. Сябар Беларускага саюза мастакоў з 1995 г.

У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1993 г. Творы экспанаваліся на выставах у Беларусі (1999–2015), Расеі (Масква, 2008, 2012; Санкт-Пецярбург, 2008), Сербіі (2012, 2013), Польшчы (Торунь, 2012), Летуве (Клайпеда, 2014).

Працуе ў галіне графічнага дызайну, кніжнай графікі, каліграфічнага мастацтва. Найбольш значныя творы: “Грунвальд” (2013), “Тэраталагічная азбука” (2007–2008), “Хоць рэдка, але едка” (2010), каліграфічныя кампазіцыі на вершы Максіма Багдановіча (1998–2005).

Творы захоўваюцца ў фондах Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску.

Атрымаў Гран-пры на LII Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі” ў намінацыі “Майстэрства” (2013), дыплом імя Францішка Скарыны за дызайн-канцэпцыю і мастацкае афармленне кнігі “Полацак. 1150” (2013). На LV Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі” ўзнагароджаны дыпломам імя Францішка Скарыны за дызайн-канцэпцыю і мастацкае афармленне кнігі “Уладзімір Мулявін. Сэрцам і думамі” (2016).

Педагагічнай дзейнасцю займаецца з 1995 г. Дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дызайну ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Жыве ў Менску.

Творы
Літары і словы Францыска Скарыны 26 Літары і словы Францыска Скарыны 25 Літары і словы Францыска Скарыны 24 Літары і словы Францыска Скарыны 23 Літары і словы Францыска Скарыны 22 Літары і словы Францыска Скарыны 21 Літары і словы Францыска Скарыны 20 Літары і словы Францыска Скарыны 19 Літары і словы Францыска Скарыны 18 Літары і словы Францыска Скарыны 17 Літары і словы Францыска Скарыны 16 Літары і словы Францыска Скарыны 15 Літары і словы Францыска Скарыны 14 Літары і словы Францыска Скарыны 13 Літары і словы Францыска Скарыны 12 Літары і словы Францыска Скарыны 11 Літары і словы Францыска Скарыны 10 Літары і словы Францыска Скарыны 9 Літары і словы Францыска Скарыны 8 Літары і словы Францыска Скарыны 7 Літары і словы Францыска Скарыны 6 Літары і словы Францыска Скарыны 5 Літары і словы Францыска Скарыны 4 Літары і словы Францыска Скарыны 3 Літары і словы Францыска Скарыны 2 Літары і словы Францыска Скарыны 1 Пагоня. М. Багдановіч 500 гадоў беларускага кнігадрукавання Тэкстуры міфа Тэраталагічная азбука. Літара «Д» Тэраталагічная азбука. Літара «З» Шрыфты па матывах шрыфтоў Ф. Скарыны