Шапо Уладзімір

Нарадзіўся 4 лютага 1949 г. у м. Відзы Браслаўскага раёна. Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут (мастацка-графічны факультэт) (1972). Вучыўся ў Яўгена Красоўскага, Івана Сталярова, Фелікса Гумена. Сябар Беларускага саюза мастакоў з 1989 г. У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1975 г. Творы экспанаваліся на выставах у Беларусі, Расеі, Летуве, Латвіі, Украіне, Польшчы, Нямеччыне, Вялікай Брытаніі. Персанальныя выставы: Віцебск (2011), Лондан (2012, 2014), Менск (2013, галерэя “Канцэпцыя”; 2014, галерэя “БелАрт”), Грозны (2013).
Працуе ў галіне станковага жывапісу, графікі і акварэлі. Найбольш значныя творы: серыі “Запаляр’е”, “Салаўкі”, “Руская Поўнач”, “Арменія”, “Сярэдняя Азія”, “Цянь-Шань” (1990–2000), “Габрэйскія мястэчкі”, “Стары Полацак”, “1000 відаў Сафіі”, “Казкі старога Браслава” (2000–2010), цыкл “Чалавек есць тое, што ёсць” (2009), “Мастакі-прарокі” (2010), “Шлях з Вайнах у Крывічы” (2012).
Творы захоўваюцца ў фондах Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, Мастацкай галерэі Полацкага гістарычна-культурнага музея-запаведніка, Музея мастацкай культуры Ноўгарадскай зямлі, Нацыянальнага мастацкага музея Чачэнскай Рэспублікі, у прыватных калекцыях на радзіме і за мяжою.
Педагагічнай дзейнасцю займаўся ў 1975–2000 гг. (выкладаў гісторыю мастацтва, кампазіцыю і жывапіс ў Дзіцячай мастацкай школе горада Наваполацка).
Узнагароджаны медалём “За высокае дасягненне ў галіне культуры і мастацтва Чачэнскай Рэспублікі” (2011).
Жыве ў Мінску.