Родзін Аляксандар

Нарадзіўся 15 траўня 1947 г. у Баранавічах. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1971). Вучыўся ў Івана Ахрэмчыка, Натана Воранава, Хаіма Ліўшыца, Віктара Грамыкі, Віктара Вярсоцкага. Сябар Беларускага саюза мастакоў з 1980 г. Сябар Міжнароднай гільдыі жывапісцаў з 2000 г. У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1972 г. Творы экспанаваліся на выставах у Польшчы (1990), Украіне (1993), Нідэрландах (1994), Францыі (1995), Расеі (1991, 1995), Нямеччыне (1992–2008), Бельгіі (1998). Персанальныя выставы: Менск–Берлін (1988–2015).

Працуе ў галіне жывапісу, графікі, інсталяцыі, перформансу. Найбольш значныя творы: “XXI стагоддзе” (1975), “Карані” (1985), “Колы вызнання” (1990), “Апакаліпсіс” (1992), “Міфалагема тысячагоддзя” (1992–2002), “Нечаканая сустрэча” (2007), “Global warning” (2007–2014), “Эксперыментальны кантакт” (2009–2013), шэраг твораў, прысвечаных Тадэвушу Рэйтану (гістарычны кансультант Зьміцер Юркевіч).

Творы захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, у прыватных калекцыях Беларусі, Нямеччыны, Італіі, ЗША, Францыі, Сінгапура ды іншых краін свету.

Жыве ў Менску.