Піневіч Наталля

Нарадзілася 2 верасня 1965 г. у м. Ілля Вілейскага раёна. Скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў (1992). Вучылася ў Аляксея Марачкiна, Аляксандры Дзятлавай, Станiслава Ларчанкі, Уладзiмiра Угрыновiча. Сябар Беларускага саюза мастакоў з 2003 г. У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1988 г. Творы экспанаваліся на выставах у Беларусі, Расеі, Швейцарыі, Нямеччыне, Галандыі, Польшчы, Украіне, Швецыі, Летуве. Персанальныя выставы: г. Нордвальдэ, Нямеччына (2001); галерэя “Слаўдом”, Масква, Расея (2012–2013).

Працуе ў галіне дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, керамікі, драўлянай скульптуры, жывапісу. Найбольш значныя творы: “Дрэва жыцця” (2012), “Адвечным шляхам” (2012), “Ранiшняя кава” (2012), “Анёл. Надзея” (2013), “Анёл. Звеставанне” (2015), “Мiкола Цудатворац” (2015).

Творы захоўваюцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Галандыі, Нямеччыны, Швейцарыi, Швецыi, Летувы, Польшчы, Украiны, Расеi ды іншых краін свету. Узнагароджана дыпломам найвышэйшай катэгорыi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь за творчую i выкладчыцкую дзейнасць (2014).

Жыве ў Менску.