Лось Марыя

Нарадзілася ў Мінску 25 жніўня 1986 года.

Скончыла Мінскую дзяржаўную гімназію-каледж мастацтваў па спецыяльнасці “дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” (2005).

Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці “дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” (дыплом з адзнакай 2010).

Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці “мастацтвазнаўца”, нададзена ступень магістра (2011), а таксама навуковая кваліфікацыя “Даследчык” (2015). Вучылася ў Шаранговіча К.П., Дзятлавай А.Я., Бохан А.С.

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 2017 г.
У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1998 г.

Творы экспанаваліся на выставах у Беларусі (Мінск, Гальшаны), Польшчы (Варшава, Крыжова).

Аформіла больш за 20 дзіцячых кніг у дзяржаўных выдавецтвах.
Распрацавала і выканала камплекты лялек для тэатра “Батлейка” (2011, 2013–2014).

Працуе ў галіне графікі,  дызайну, ДПМ.

Творы захоўваюцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, Галандыі.

Аўтар мастацтвазнаўчых публікацый.

Жыве ў Менску.