Лавецкі Уладзімір

Лавецкі Уладзімір

Нарадзіўся 4 лютага 1968 г. у Гомелі.

Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (1994).

Вучыўся ў Валянціна Пакаташкіна, Пётры Шарыпы, Рыгора Сітніцы, Івана Стасевіча, Гаўрылы Вашчанкі, Уладзіміра Зінкевіча, Анатоля Бараноўскага, Уладзіміра Тоўсціка, Кастуся Шаранговіча.

У 1995–1997 гг. прайшоў навучанне ў асістэнтуры-стажаванні гэтай установы пад кіраўніцтвам Аляксея Марачкіна.

Сябар Беларускага саюза мастакоў з 1999 г.

У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1992 г.

Творы экспанаваліся на шматлікіх айчынных выставах.

Працуе ў галіне станковай графікі ў стылі народнага сімвалізму. Найбольш значныя творы: «Блудны сын» (1992), ляўкас «Цнотны дзень» (1993), «Аб’яднаная Еўропа» (1994), «Збіральнік яек» (1994), «Галодныя птушкі» (1996), «Музычны скон» (1996), «Ранак» (1996), «Маладзік» (1996), «Замова ад ваўка» (1996), «Замова ад змяі» (1996), «Ева» (1997), «Ловы. Ваўкаўня» (1997), «Жывыя барозны» (1997), «Мост цераз чырвоную раку» (1997), «Тыдзень кахання» (1998), «Прыйдзе час!» (1999), «Бліскавіца» (2000), «Хворае сэрца» (2004), «S. Top, top, top…» (2007), «Ілжэсведка» (2013), «Рыфма» (2014).

Творы захоўваюцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, Турцыі ды іншых краін.

Педагагічнай дзейнасцю займаецца з 1994 г. (выкладчык жывапісу i малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў).

Жыве ў Менску.