Крамко Георг

Нарадзіўся 14 кастрычніка 1946 г. ў в. Жукаў Барок Стаўпецкага раёна.

Скончыў Менскую мастацкую навучальню імя А. Глебава (1970) i Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1975). Вучыўся ў Міхася Лісоўскага, Віктара Гаўрылава, Уладзіміра Угрыновіча, Міхаіла Бяляева.

Працаваў мастаком-керамістам на Барысаўскім камбінаце
ўжытковага мастацтва. Сябар Беларускага саюза мастакоў з 1985 г. У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1976 г.

Творы экспанаваліся на выставах у Беларусі i Расеі. Працуе ў галіне дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва (кераміка), а таксама жывапісу ў жанрах рэчавіду i партрэта. Найбольш значныя творы: «Буслы» (1983), «Хлябы» (1988), «Верасень» (1998).

Творы захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, у Стаўпецкім аддзеле культуры, у прыватных калекцыях Беларусі, Расеі, Італіі.
Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1979).

Жыве ў Менску.