Карповіч Алена

Нарадзілася 5 траўня 1960 г. у г. Яснагорск Тульскай вобл. (Расея). Скончыла Менскую мастацкую навучальню імя А. Глебава (1979) і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1985). Вучылася ў Аляксея Зінчука, Васіля Шаранговіча, Уладзіміра Савіча, Аляксандра Шэверава. Сябар Беларускага саюза мастакоў з 1996 г.

У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1980 г. Творы экспанаваліся на выставах у Беларусі, Польшчы, Францыі, Італіі, Эстоніі. Персанальныя выставы: “Аква-арэлі” – Невар, Францыя (1996), “Бабіна лета” – Рым, Італія (2014), Талін, Эстонія (2014), “Хутка лета!” – Светлагорск, Беларусь (2015).

Працуе як ілюстратар кніг і мастак-акварэліст.

Асноўныя творы: серыя графічных аркушаў “Тэатр лялек” (1995), серыя акварэляў “Кветкі Максіму” (2000), ілюстрацыі да кніг Р. Барадуліна, В. Паліканінай, В. Дашкевіча, У. Сіўчыкава, В. Кастручына ды інш.

Творы захоўваюцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Ватыкана, Францыі.

Педагагічнай дзейнасцю займаецца з 1996 г. Выкладае малюнак, жывапіс і кампазіцыю ў Менскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў № 26.

Узнагароджана граматай Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы, а таксама граматамі гарадскога і раённага аддзелаў народнай адукацыі.

Жыве ў Менску.