Грышук Лявон

Грышук Лявон

Вучыўся ў дзіцячай мастацкай студыі С. Каткова (1957–1963) i Рэспубліканскай школе па выяўленчым мастацтве № 1 (1960–1963). Скончыў Менскую мастацкую навучальню імя А. Глебава (1976).

Вучыўся ў Аляксея Зінчука, Валянціна Бароўкі, Іосіфа Эйдэльмана.

Сябар Беларускага саюза мастакоў з 2005 г. У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1990 г.

Творы экспанаваліся на выставах у Беларусі, Польшчы, Нямеччыне, Расеі.

Персанальныя выставы:
Беларусь (Менск, 1990, 2000, 2011; Жодзіна, 2000; Слуцак, 2004; Узда, 2009; Наваградак, 2011; Баранавічы, 2005, 2011; Нясвіж, 2012, 2013), Нямеччына (Кёльн, 2001; Патсдам, 2001; Золінген, 2001; Баўтцэн, 2001).

Працуе ў галіне станковага жывапісу i графікі ў жанрах краявіду i фігуратыўнай карціны. Найбольш значныя творы: «Сыход Духа Святога» (1999), «Пацалунак Юды» (2001), «Выйсце» (2002), «Развітанне» (2002), «Адкрыццё Яна 6; 8» (2006), «Мелодыя» (2006), «Віфляемская зорка» (2014), «Божае святло» (2014), «У лістападзе» (2014), «Даруй мне, Божа» (2015). Ад 2000 г. разам з М. Басавым i М. Нудновым рэгулярна ўдзельнічае ў творчых пленэрах па Беларусі.

Творы захоўваюцца ў прыватных зборах Беларусі, Нямеччыны, Польшчы, Ірландыі, Ізраіля, ЗША i краін СНД.

У 1986 г. браў удзел у ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Узнагароджаны Ганаровай граматай i медалём за працу на даху рэактара.

Жыве ў Менску.