Горава Галіна

Горава Галіна

Нарадзілася 11 траўня 1972 г. у Менску.

Скончыла Менскую мастацкую навучальню імя А. Глебава (1992), Беларускую акадэмію мастацтваў (1999) i аспірантуру кафедры гісторыі i тэорыі мастацтваў гэтай установы (2007). Вучылася ў Мая Данцыга, Аляксея Марачкiна. Кандыдат мастацтвазнаўства.

Абараніла дысертацыю на тэму «Эвалюцыя колеравай выразнасці ў станковым жывапісе Беларусі ХХ стагоддзя» (2008).

Сябар Беларускага саюза мастакоў з 2000 г. У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1995 г.

Творы экспанаваліся на выставах у Беларусі, Нямеччыне, Францыі.

Працуе ў галіне станковага жывапісу. Асноўныя творы: «Зорны вандроўнiк. Памяцi Язэпа Драздовiча» (2000), «У чаканнi досвiтка» (2008), «Меркурый» (2012), «Земнасвет» (2014), «Тэрафармацыя» (2014).

Творы захоўваюцца ў Нацыянальным музеі гісторыі беларускай літаратуры, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава, у прыватных калекцыях Беларусі, Расеі, ЗША, Францыі i Нямеччыны.

Педагагічнай дзейнасцю займаецца з 1999 г. Дацэнт кафедры мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання i сацыяльных тэхналогій БДУ.

Аўтар даследавання «Касмалагічныя тэзісы Язэпа Драздовіча ў кантэксце еўрапейскай касмалогіі i астраноміі», «Семантыка колеру ў беларускiм станковым жывапiсе ХХ стагоддзя», навучальнага дапаможнiка «Колеразнаўства».

Жыве ў Менску.