Бычко Вольга

Нарадзілася 20 снежня 1980 г. у Менску. Дачка Юрася Піскуна.

Скончыла Рэспубліканскі каледж па музыцы i выяўленчым мастацтве імя І. Ахрэмчыка (1999), Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (2005). Вучылася ў Пётры Багданава, Аляксея Марачкіна. Сябар Беларускага саюза мастакоў з 2015 г. У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 2000 г. Творы экспанаваліся на выставах у Беларусі, Эстоніі, Нямеччыне.

Персанальныя выставы: галерэя Інстытута Гётэ, Менск (2006); «Біндэс-галерэя», Талін (2007); абласны цэнтр творчасці моладзі, Берасце (2008), мастацкая галерэя раённай бібліятэкі, Барысаў (2012), Міжнародны адукацыйны цэнтр, Менск (2014), мастацкая галерэя Беларускага ўніверсітэта культуры i мастацтваў, Менск (2015).

Працуе ў галіне станковага жывапісу пераважна ў жанрах сюжэтнай карціны, партрэта, краявіду, рэчавіду. Найбольш значныя творы: «Спеў даўніны» (2005), «Водар парэчкі» (2010), «Пяро жар-птушкі» (2011), «Скарб» (2015), «Глядач» (2015).

Творы захоўваюцца ў калекцыі Deutsche Bank у Дрэздэне, у прыватных калекцыях Беларусі, Расеі, Эстоніі ды іншых краін свету.

Жыве ў Менску.