Бусел Яўген

Бусел Яўген

Нарадзіўся 14 лютага 1936 г. у в. Міхайлаўка Светлагорскага раёна.

Скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут (1964). Вучыўся ў Андрэя Ганчарова. Сябар Беларускага саюза мастакоў з 1978 г. У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1966 г. Творы экспанаваліся на выставах у Беларусі, Расеі, Польшчы.

Персанальная выстава (юбілейная) адбылася ў Менску ў 1996 г. Працуе ў галiне станковай i кнiжнай графiкi, а таксама плаката. Доўгi час супрацоўнiчаў з сатырычна-гумарыстычным часопiсам «Вожык».

Найбольш значныя творы: нізкі гравюр «Беларускiя народныя прымаўкi» (1975), «Беларускiя жартоўныя песнi» (1980), «Пoры года» (1993), «Ой ляцелi гусi» (1994), графiчныя аркушы «Вяртанне рыбакоў» (1979), «Бацькаўшчына» (1981), «Толькi ў сэрцы трывожным пачую…» (1981), «Пара антонавак» (1983), «Хто адкуль, а мы тутэйшыя» (1985), «Цвiла ружа» (1986), «Вяргiнi цвітуць» (1990), «Усе дзяўчаткi добрыя…» (1990), «М. Багдановiчу прысвячаецца» (1991), iлюстрацыi да апавяданняў Максіма Гарэцкага, нізка карыкатур «Лiшняя вага» (1975), шэраг краявідаў «Родная вёска» (2001–2014).

Творы захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, Мастацкага музея г. Светлагорска, у прыватных калекцыях.

Заслужаны дзяяч мастацтваў Рэспублікі Беларусi (1991). Узнагароджаны медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» Беларускага саюза мастакоў.

Жыве ў Менску.