Бусел Ян

Нарадзіўся 3 сакавіка 1965 г. у Менску. Сын Яўгена Бусла. Скончыў Менскую мастацкую навучальню імя А. Глебава (1984) і Беларускую акадэмію мастацтваў (1992). Вучыўся ў Юрыя Выхадцава, Альгерда Малішэўскага, Лявона Раманоўскага, Уладзіміра Угрыновiча, Тараса Паражняка, Міхаіла Бяляева, Аляксандры Дзятлавай. У 1993 г. праходзiў стажаванне ў г. Гановэр (Нямеччына). Сябар Беларускага саюза мастакоў з 1995 г. У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1990 г. Творы экспанаваліся на выставах у Беларусі, Нямеччыне, Польшчы.

Працуе ў галіне дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва. Асноўныя творы: дэкаратыўныя скульптуры “Уцёкi” (1993), “Тонкая нiць” (1994), “Нараджэнне анёла” (1993), “Яблык разладу” (1993), “Забытыя гукi” (1992), “Бясконцая размова” (1994), “Веснавая малiтва” (1995), “Евангелле ад Лукаша” (1993), “Абуджэнне зямлi” (1994), “Птушыны кірмаш” (1995), “Заклінальніца дажджу” (1998), “Ніць Арыядны” (1998), “Знакі задыяка” (2000), “Палеская знахарка” (2000), акарыны для музычнага калектыва г. Рыга (2001).

Творы захоўваюцца ў прыватных калекцыях.

Жыве ў Менску.