Бондар Павал

Нарадзіўся 30.09.1952 у г.п. Лоеў Гомельскай вобл. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1978). Сябар Саюзу мастакоў з 1991 г. У мастацкіх выставах удзельнічае з 1979 г. Працуе ў габэлене, батыку, жывапісе. Стварыў габэлены-ручнікі «Маленьне аб дажджы», «Мяжа», «Хмара». Творы захоўваюцца ў дзяржаўных і прыватных зборах Беларусі і замежжа. Жыве ў Менску.