Белавокая Наталля

Нарадзілася 15 траўня 1968 г. у в. Паморшчына Валожынскага раёна.

Скончыла Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. Ахрэмчыка (1986) і Беларускую акадэмію мастацтваў (1993). Вучылася ў Пётры Шарыпы, Рыгора Сітніцы, Аляксея Марачкіна, Віктара Грамыкі, Барыса Аракчэева.

Сябар Беларускага саюза мастакоў з 2008 г. У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 2000 г. Творы экспанаваліся на шматлікіх айчынных выставах.

Персанальныя выставы: Менск, галерэя «Добрыя Мыслі» (2006), Літаратурны музей Максіма Багдановіча (2007), сядзіба Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (2009), Мастацкая галерэя Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2008).

Працуе ў галіне станковага жывапісу ў жанрах краявіду, рэчавіду, партрэта ў тэхніцы жывапісу па ляўкасе. Асноўныя творы: «Гальшанскі замак» (2006), «Сынкавічы. Вецер поўначы» (2007), «На Іслачы» (2007), «Леташні букет» (2008), «Лістападаўскія яблыкі» (2011), «Смаляны. Белы Ковель» (2013), «Сіні лес» (2014), «Успамін пра бабулю» (2014). Адрэстаўравала абразы і зрабіла размалёўку у Спаса-Праабражэнскай царкве XVIII ст. у мястэчку Смаляны (Аршанскі раён).
Творы захоўваюцца ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, у прыватных калекцыях Беларусі, Францыі, Галандыі.

Педагагічнай дзейнасцю займаецца з 1994 г. Выкладчык кафедры дызайну ў Інстытуце сучасных ведаў імя А. Шырокава.

Жыве ў Менску.