Багданаў Пётра

Нарадзіўся 17 студзеня 1965 г. у Лагойску. Скончыў Менскую мастацкую навучальню імя А. Глебава (1987) і Беларускую акадэмію мастацтваў (1993). Вучыўся ў Віктара Грамыкі, Аляксея Марачкіна, Алега Маціевіча, Віталя Герасімава, Міхася Будавея. Сябар Беларускага саюза мастакоў з 1997 г. У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1987 г. Творы экспанаваліся на выставах у Беларусі, Расеі, Польшчы, Нямеччыне, Італіі ды іншых краінах. Персанальныя выставы: Лагойск (2006), Менск (2006), Горадня (2007).

Працуе ў галіне станковага жывапісу ў жанрах тэматычнай карціны, рэчавіду і партрэта. Найбольш значныя творы: нізкі жывапісных карцін “Народныя святы Беларусі” (1992–1993), “Жыццясны драўлянае скульптуры” (1994), “Метамарфозы жанчыны” (1995–2010), “Анёлы майго жыцця” (2003–2005). Аформіў і ілюстраваў шэраг кніг для бібліятэчкі часопіса “Маладосць”, для выдавецтва “Мастацкая літаратура” ды інш.

Творы захоўваюцца ў музейных і прыватных зборах Беларусі, Расеі, Украіны, Польшчы, Нямеччыны, ЗША ды іншых краін свету.

Педагагічнай дзейнасцю займаецца з 1993 г. Выкладчык кафедры жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Ад 2002 г. – намеснік дырэктара Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. Ахрэмчыка.

Аўтар праграм і метадычных дапаможнікаў па малюнку, жывапісе, кампазіцыі, шэрагу артыкулаў па народным мастацтве, кнігі “Вялікія мастакі ХХ стагоддзя” (Масква, 2001, на рас. мове, у суаўт. з Г. Багданавай).

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Жыве ў Менску.