Аўчыннікаў Мікалай

Нарадзіўся 3 студзеня 1952 г. у в. Гарадзец Рагачоўскага раёна.

Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут (мастацка-графічны факультэт) (1974). Вучыўся ў Івана Сталярова, Фелікса Гумена.
Сябар Беларускага саюза мастакоў з 1988 г. У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1976 г.

Творы экспанаваліся на выставах у Беларусі, Нямеччыне, Расеі, Польшчы, Летуве, Латвіі, Швецыі, Бельгіі, Эфіопіі.

Персанальныя выставы: Менск, Палац мастацтва (2003), Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (2009, 2011), Музей сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску (2015), Рамсдорф, Нямеччына (1999), Стрэнгнэс, Швецыя (2000), Маладзечна (1988–2014).

Працуе ў галіне жывапісу ў тэхніцы акварэлі, у мяшанай тэхніцы. Асноўныя творы: серыі «Зямля паэтаў» (1979–1986), «Нарачанскі край» (1988–1992), «Помнікі архітэктуры і культуры Беларусі» (1982–2010), «Абмежаваная прастора» (1998–2000), «Заблудны час» (2005–2007), «У кругавароце аднаўлення» (2010–2015).

Творы захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, Дзяржаўнага музея беларускай літаратуры, Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Паўла Масленікава, Музея імя В. Бялыніцкага-Бірулі (Бялынічы), Менскага абласнога краязнаўчага музея (Маладзечна), у прыватных калекцыях шмат якіх краін свету.

Педагагічнай дзейнасцю займаецца з 1990 г. (выкладчык жывапісу ў Гімназіі-каледжы мастацтваў г. Маладзечна).

Узнагароджаны медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» Беларускага саюза мастакоў (2007).

Жыве ў Маладзечне.