Андруковіч Мікалай

Нарадзіўся 1 студзеня 1959 г. у Жодзіне.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1980). Вучыўся ў Івана Харламава, Аляксея Марачкіна, Аляксандра Сямілетава.
Сябар Беларускага саюза мастакоў з 1990 г. У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1983 г.

Творы экспанаваліся на выставах у Беларусі, Расеі, Нямеччыне, Эстоніі.
Персанальныя выставы: Берлін, Нямеччына (1997, 1999); Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Менск (2001); галерэя «Зямля людзей», Менск (2003); Стоўбцы (2005); Палац мастацтва, Менск (2010, юбілейная).

Працуе ў галіне станковага жывапісу пераважна ў жанрах краявіду i рэчавіду. Любіць падарожнічаць, уражанні ад вандровак знаходзяць сваё адлюстраванне ў карцінах. Найбольш значныя творы: «Адзінота» (1978), «Лагойскі краявід» (1987), «Дзіцячы свет» (1987), «Палёт чмяля» (1997), «Блакітнае сонца» (1999), «Сонечны вецер» (1999), серыя жывапісных працаў «Каштаны (1984–2015), «Ружовы надвячорак» (2006), «Мой край» (2010), «Бацькоўскія яблыкі» (2010).
Творы захоўваюцца ў фондах Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, Жодзінскага краязнаўчага музея, у прыватных калекцыях Беларусі, Нямеччыны, Эстоніі, Швецыі ды іншых краін свету.

Педагагічнай дзейнасцю займаецца з 2000 г. Старшы выкладчык кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.

Жыве ў Жодзіне.