Archives

Выставы i падзеi
23 лістапада–20 снежня
Мастацкая выстава да 130-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча
Адкрыццё выставы 23 лістапада 2018 г. у 16 гадзін па адрасе: г. Глыбокае, вул. Леніна, 40 Выстава працуе з 8-00 да 17-00, акрамя суботы і панядзелка,
30 кастрычніка–02 снежня
Выстава графікі Яўгена Куліка (1937-2002) прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння мастака
Яўген Кулік31.10.193712.01.2002 Запрашальнік Прэс-рэліз 30 кастрычніка 2018 года у 17.00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выстаўкі графікі выдатнага беларускага мастака і грамадскага дзеяча Яўгена Сяргеевіча Куліка, прысвечанай 80-годдзю з дня яго нараджэння. На выстаўцы дэманструюцца больш за 80 працаў, створаных мастаком на працягу 1956–2001 гадоў, выкананых у розных тэхніках графікі – малюнкі… Чытаць далей
28 красавіка–13 мая
Памёр Яўген Бусел (1936-2018)
28.04 2018 года на 83 годзе памёр вядомы беларускі мастак-графік, сябра суполкі “Пагоня”, Яўген Бусел. Сябры суполкі “Пагоня” выказваюць спачуванне сям’і, родным і блізкім людзям мастака.
19 красавіка–13 мая
Выстава Аляксея Марачкіна ў Полацку 20.04 -13.05 2018
З 20.04 па 13.05 2018 года ў Полацкай мастацкай галерэі будзе праходзіць выстава Аляксея Марачкіна (Алесь Мара), якая называецца “ПолацкART”. На ёй будуць прадстаўлены каля 30 жывапісных твораў аўтара. Адкрыццё выставы адбудзецца 20 красавіка 2018 года а 16 гадзіне па адрасе: Віцебская вобласць, г. Полацк, вул. Стралецкая, 4А-4.
04 красавіка–15 красавіка
Выстава жывапісу Алеся Цыркунова, прымеркаваная да 70-годдзя мастака
4 красавіка 2018 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы Алеся Цыркунова, прымеркаванай да 70-годдзя мастака. Працы з выставы ў Палацы Мастацтва Барвяны шчыт. Прысвечана Уладзімеру Караткевічу Вартавыя слыннай мінуўшчаны. Мір. 2009 Вітаўт Вялікі. Выправа на Грунвальд Генерал Станіслаў Булак-Балаховіч З клопатам аб… Чытаць далей
03 красавіка–15 красавіка
Выстава, прысвечаная 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці БНР
Дарагія сябры! Рады паведаміць вам, што 4 красавіка 2018 г., а 17 гадзіне ў Палацы мастацтва (г. Мінск, вул. Казлова 3) адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Выстава адбудзецца ў межах святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Народный Рэспублікі. Фармат выставы прадугледжвае самы шырокі спектр сучасных выяўленчых сродкаў без абмежавання часу… Чытаць далей
11 лютага–15 красавіка
Тэматычны план выставы Беларускага саюза мастакоў, прысьвечанай 100-годзьдзю БНР
Адкрыццё выставы — 4 красавіка 2018 году ў Палацы мастацтва 1. Першы Ўсебеларускі Зьезд (Кангрэс) 5—17 сьнежня 1917 году ў Менску. 2. Будынак Менскага гарадскога тэатру (цяпер тэатар Янкі Купалы), дзе адбыўся Першы Ўсебеларускі Зьезд. 3. Разгон Усебеларускага Зьезду бальшавікамі ўначы з 17 на 18 сьнежня 1917 г. Будынак Нацыянальнага дому (дом Менскага губернскага дваранскага… Чытаць далей
01 студзеня–31 снежня
План выставачнай дзейнасці ГА “БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ” на 2018 год
УП “РЭСПУБЛІКАНСКАЯ МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ” (Палац мастацтва), вул. Казлова, 3, г. Мінск. СТУДЗЕНЬ КАМЕРЦЫЙНЫЯ ВЫСТАВЫ (1.01-18.02)   ЛЮТЫ (20-28.02) РЫБЧЫНСКІ А. (Зала графікі) (20-28.02) ЦЕРАШЧУК УЛ. (Зала ДПМ) САКАВІК КАМЕРЦЫЙНЫЯ ВЫСТАВЫ (1.03-1.04)   КРАСАВІК (4-15.04) ВЫСТАВА, ПРЫСВЕЧАНАЯ 100-ГОДДЗЮ БНР “БАЦЬКАЎШЧЫНА” (Зала жывапісу) (4-15.04) “АРТ-КАМБІНАТ” Куратар Отчык Г. (Зала графікі), (Зала ДПМ) (4-15.04) ЦЫРКУНОЎ А. (АРТ-ПАРТАЛ) (16.04-27.05) АРТ-МІНСК *   МАЙ… Чытаць далей