Выставы i падзеi
13 кастрычніка–22 лістапада
Актуальна
Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні. Дакументальна-мастацкая выстава
13 лістапада 2019 года а 17 гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы “Праўда пра Курапаты” мастакоў творчай суполкі “Пагоня”. Дакумэнтальна-мастацкая выстава “Праўда пра Курапаты” адлюстроўвае гісторыю і сённяшні дзень старога хваёвага лесу на паўночна-ўсходнім ускрайку Мінску, дзе ў 1930-я гады савецкія органы бяспекі расстралялі сотні тысяч ні ў чым не вінаватых мірных людзей — нашых з… Чытаць далей
11 кастрычніка–15 лістапада
«Прасвет» – выстава жывапісу Ігара Марачкіна
«Прасвет» — выстава жывапісу мастака Ігара Марачкіна адкрылася 11 кастрычніка 2019 года ў Глыбоцкім цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці. Гэта яго першая персанальная выстава ў горадзе, але год таму ён выстаўляўся там разам з бацькам Аляксеем Марачкіным. Тады выстава была прымеркаваная да юбілею з дня нараджэння  Язэпа Драздовіча. Наведвальнікі былі ўражаныя назвай выставы і… Чытаць далей
04 ліпеня–14 ліпеня
Выстава па выніках пленэраў памяці Віктара Сташчанюка
4 ліпеня 2019 года а 17 гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы па выніках пленэраў памяці Віктара Сташчанюка, арганізаванай ГА «Беларускі саюз мастакоў», Рэспубліканскай мастацкай галерэяй. “Я веру ў асветную сілу мастацтва” – Віктар Сташчанюк. Цытата самога Віктара Сташчанюка, памяці якога 4 ліпеня 2019 года адчыняецца мастацкая выстава… Чытаць далей
04 ліпеня–14 чэрвеня
Жывапіс і графіка Аляксандра Пашкевіча
4 ліпеня 2019 года а 17 гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу і графікі беларускага мастака Аляксандра Пашкевіча, прымеркаванай да юбілею мастака і арганізаванай ГА «Беларускі саюз мастакоў», Рэспубліканскай мастацкай галерэяй. “А.Пашкевіч па сваёй натуры і характару, манеры пісьма – гэта нейкі сплаў лірычнага рамантызму з глыбокім… Чытаць далей
25 красавіка–05 мая
“ЭТНАГРАФІЯ”. Алена Лось
25 красавіка 2019 года а 17 гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы Алены Лось “ЭТНАГРАФІЯ”, прымеркаванай да юбілею аўтара і арганізаванай ГА «Беларускі саюз мастакоў», Рэспубліканскай мастацкай галерэяй. “ЭТНАГРАФІЯ” – назва выставы, на якой каля пяцідзесяці работ прадстаўляюць адзін з аспектаў творчасці мастачкі Алены Ўладзіміраўны Лось. Працы створаны… Чытаць далей
29 сакавіка–09 красавіка
Зорны шлях Язэпа Драздовіча
28 сакавіка 2019 года а 17 гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы “Зорны шлях Язэпа Драздовіча” мастакоў творчай суполкі “Пагоня” і іх сяброў, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння Язэпа Драздовіча. Язэп Драздовіч (1888 – 1954) – мастак вялікіх пачуццяў і вялікага самабытнага таленту, які ўвайшоў у гісторыю беларускай… Чытаць далей
27 сакавіка–14 красавіка
Мікалай Назарчук. Родны Край
Выстаўка прадстаўляе сабой рэтраспектыву работ Мікалая Аляксандравіча Назарчука. Дэманструюцца творы розных перыядаў творчасці з сярэдзіны 1960-х гг. да пачатку XXI стагоддзя з калекцыі сям’і мастака, Беларускага саюза мастакоў, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Мікалай Назарчук з’яўляецца адным з выдатных прадстаўнікоў беларускай мастацкай школы другой паловы ХХ ст. Працаваў у розных жанрах і тэматычных накірунках алейнага,… Чытаць далей
23 лістапада–20 снежня
Мастацкая выстава да 130-годдзя з дня нараджэння Язэпа Драздовіча
Адкрыццё выставы 23 лістапада 2018 г. у 16 гадзін па адрасе: г. Глыбокае, вул. Леніна, 40 Выстава працуе з 8-00 да 17-00, акрамя суботы і панядзелка,
30 кастрычніка–02 снежня
Выстава графікі Яўгена Куліка (1937-2002) прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння мастака
Яўген Кулік31.10.193712.01.2002 Запрашальнік Прэс-рэліз 30 кастрычніка 2018 года у 17.00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выстаўкі графікі выдатнага беларускага мастака і грамадскага дзеяча Яўгена Сяргеевіча Куліка, прысвечанай 80-годдзю з дня яго нараджэння. На выстаўцы дэманструюцца больш за 80 працаў, створаных мастаком на працягу 1956–2001 гадоў, выкананых у розных тэхніках графікі – малюнкі… Чытаць далей
28 красавіка–13 мая
Памёр Яўген Бусел (1936-2018)
28.04 2018 года на 83 годзе памёр вядомы беларускі мастак-графік, сябра суполкі “Пагоня”, Яўген Бусел. Сябры суполкі “Пагоня” выказваюць спачуванне сям’і, родным і блізкім людзям мастака.
19 красавіка–13 мая
Выстава Аляксея Марачкіна ў Полацку 20.04 -13.05 2018
З 20.04 па 13.05 2018 года ў Полацкай мастацкай галерэі будзе праходзіць выстава Аляксея Марачкіна (Алесь Мара), якая называецца “ПолацкART”. На ёй будуць прадстаўлены каля 30 жывапісных твораў аўтара. Адкрыццё выставы адбудзецца 20 красавіка 2018 года а 16 гадзіне па адрасе: Віцебская вобласць, г. Полацк, вул. Стралецкая, 4А-4.
04 красавіка–15 красавіка
Выстава жывапісу Алеся Цыркунова, прымеркаваная да 70-годдзя мастака
4 красавіка 2018 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы Алеся Цыркунова, прымеркаванай да 70-годдзя мастака. Працы з выставы ў Палацы Мастацтва Барвяны шчыт. Прысвечана Уладзімеру Караткевічу Вартавыя слыннай мінуўшчаны. Мір. 2009 Вітаўт Вялікі. Выправа на Грунвальд Генерал Станіслаў Булак-Балаховіч З клопатам аб… Чытаць далей
03 красавіка–15 красавіка
Выстава, прысвечаная 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці БНР
Дарагія сябры! Рады паведаміць вам, што 4 красавіка 2018 г., а 17 гадзіне ў Палацы мастацтва (г. Мінск, вул. Казлова 3) адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Выстава адбудзецца ў межах святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Народный Рэспублікі. Фармат выставы прадугледжвае самы шырокі спектр сучасных выяўленчых сродкаў без абмежавання часу… Чытаць далей
11 лютага–15 красавіка
Тэматычны план выставы Беларускага саюза мастакоў, прысьвечанай 100-годзьдзю БНР
Адкрыццё выставы — 4 красавіка 2018 году ў Палацы мастацтва 1. Першы Ўсебеларускі Зьезд (Кангрэс) 5—17 сьнежня 1917 году ў Менску. 2. Будынак Менскага гарадскога тэатру (цяпер тэатар Янкі Купалы), дзе адбыўся Першы Ўсебеларускі Зьезд. 3. Разгон Усебеларускага Зьезду бальшавікамі ўначы з 17 на 18 сьнежня 1917 г. Будынак Нацыянальнага дому (дом Менскага губернскага дваранскага… Чытаць далей
01 студзеня–31 снежня
План выставачнай дзейнасці ГА “БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ” на 2018 год
УП “РЭСПУБЛІКАНСКАЯ МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ” (Палац мастацтва), вул. Казлова, 3, г. Мінск. СТУДЗЕНЬ КАМЕРЦЫЙНЫЯ ВЫСТАВЫ (1.01-18.02)   ЛЮТЫ (20-28.02) РЫБЧЫНСКІ А. (Зала графікі) (20-28.02) ЦЕРАШЧУК УЛ. (Зала ДПМ) САКАВІК КАМЕРЦЫЙНЫЯ ВЫСТАВЫ (1.03-1.04)   КРАСАВІК (4-15.04) ВЫСТАВА, ПРЫСВЕЧАНАЯ 100-ГОДДЗЮ БНР “БАЦЬКАЎШЧЫНА” (Зала жывапісу) (4-15.04) “АРТ-КАМБІНАТ” Куратар Отчык Г. (Зала графікі), (Зала ДПМ) (4-15.04) ЦЫРКУНОЎ А. (АРТ-ПАРТАЛ) (16.04-27.05) АРТ-МІНСК *   МАЙ… Чытаць далей
06 верасня–20 лістапада
Усевалад Свентахоўскі. «Літары і словы Францыска Скарыны»
6 верасня 2017 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў галерэі «Ракурс» адбылося адкрыццё выставы шрыфта і каліграфіі Усевалада Свентахоўскага «Літары і словы Францыска Скарыны». На адкрыцці выступілі: першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі А. Далгаполава, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў М. Баразна, пісьменнік В. Шніп, спецыяльны карэспандэнт газеты «Культура» П. Васілеўскі. Экспанаваліся аўтарскія варыянты шрыфтоў, распрацаваных… Чытаць далей
22 лютага–28 лютага
Выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні»
Марат Гаравы У Палацы мастацтва з 22.02 па 28.02.2017 адбылася II дакументальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні», арганізаваная грамадскай ініцыятывай «Эксперты ў абарону Курапатаў» разам з суполкай «Пагоня» Беларускага саюзу мастакоў. За шэсць дзён выставу наведалі больш за 4 тысячы жыхароў Беларусі і замежных гасцей з шэрагу краінаў Еўропы. Сярод іх — сведкі… Чытаць далей
22 лютага–28 лютага
Лісты з нябёсаў
22 лютага 2017 года а 17 гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбылося адкрыццё выставы памяці мастакоў творчай суполкі “Пагоня” і іх сяброў-аднадумцаў з іншых секцый Беларускага саюза мастакоў пад назвай “Лісты з нябёсаў”. У 2015 годзе творчая суполка “Пагоня” адзначыла 25-гадовы юбілей з часу ўтварэння. Гэта нямалы тэрмін для існавання… Чытаць далей