Тэматычны план выставы Беларускага саюза мастакоў, прысьвечанай 100-годзьдзю БНР

11 лютага–15 красавіка

Адкрыццё выставы — 4 красавіка 2018 году ў Палацы мастацтва

1. Першы Ўсебеларускі Зьезд (Кангрэс) 5—17 сьнежня 1917 году ў Менску.
2. Будынак Менскага гарадскога тэатру (цяпер тэатар Янкі Купалы), дзе адбыўся Першы Ўсебеларускі Зьезд.
3. Разгон Усебеларускага Зьезду бальшавікамі ўначы з 17 на 18 сьнежня 1917 г. Будынак Нацыянальнага дому (дом Менскага губернскага дваранскага дэпутацкага сходу насупраць тэатру Янкі Купалы, дзе цяпер падземны ўвахад у мятро).
4. Нелягальнае паседжаньне дэлягатаў разагнанага Зьезду, на якім была абраная Рада Зьезду – кіраўнічы цэнтар нацыяльнага руху Беларусі 18 сьнежня 1917 г.
5. Будынак дэпо Лібава-Роменскай чыгункі, дзе праходзілі паседжаньні Рады Зьезду і Выканаўчага камітэту ў сьнежні – студзені 1918 г.
6. 3 студзеня 1918 г. Рада абірае Выканаўчы камітэт Беларусі.
7. Уцёкі бальшавікоў зь Менску 18 лютага 1918 г.
8. Польскае войска Доўбар-Мусьніцкага ўваходзіць у Менск 20 лютага 1918 г.
9. Германскія войскі займаюць Менск 25 лютага 1918 г.
10. І-ая Ўстаўная (Статутная) Грамата, прынятая Выканкамам Рады Ўсебеларускага Зьезду.
11. 21 лютага 1918 г. Рада сфармавала Народны Сакратарыят –першы ўрад Беларусі.
12. Будынак дому гебернатара на плошчы Волі ў Менску, дзе адбываліся паседжаньні Народнага Сакратарыяту Беларусі.
13. 2-ая Ўстаўная Грамата, якая абвясьціла ўтварэньне БНР, прынятая Выканаўчым Камітэтам Рады 9 сакавіка 1918 г.
14. Мітынг жыхароў Менску ў падтрымку абвяшчэньня БНР на плошчы Волі перад будынкам Народнага Сакратарыяту (губярнатарскім домам).
15. АБВЯШЧЭНЬНЕ Рады Ўсебеларускага Зьезду РАДАЙ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ.
16. Будынак архірэйскага дому (Дом мастацтваў), у якім працавала Рада БНР.
17. Паседжаньне Рады БНР з удзелам Антона Луцкевіча, на якім была абвешчана незалежнасьць БНР 25 сакавіка 1918 г.
18. 3-ая Ўстаўная Грамата БНР.
19. Будынак на вул. Валадарскага, 9, дзе была абвешчана НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ БНР.
20. Народны Сакратарыят зацьвярджае беларускую мову дзяржаўнай і абавязковай (красавік 1918 г.).
21. Урад БНР зацьвярджае БЕЛА-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ СЬЦЯГ у якасьці дзяржаўнага сімвала і пашпарт грамадзяніна БНР.
22. Германскія войскі пакідаюць Менск.
23. Пераход Беларускай дывізіі з Румынскага фронту ў Беларусь.
24. Слуцкі Збройны Чын. Аршанскае, Гомельскае, Койданаўскае паўстаньні.

ДЭЛЕГАТЫ І–га ЎСЕБЕЛАРУСКАГА ЗЬЕЗДУ, ДЗЕЯЧЫ БЕЛАРУСКАйЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ і СЛУЦКАГА ЗБРОЙНАГА ЧЫНУ
Антон Луцкевіч, акадэмік Яўхім Карскі, народнік Анатоль Бонч-Асмалоўскі, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Аляксандар Прушынскі (Алесь Гарун), Усевалад Фальскі, Аляксандар Цьвікевіч, Тамаш Грыб, Янка Серада, Васіль Захарка, Пётра Крачэўскі, Алесь Бурбіс, Язэп Дыла, Макар Касьцевіч-Краўцоў, Фабіян Шантыр, Яўсей Канчар, Канстанцін Езавітаў, Язэп Сушынскі, геняралы Канстанцін Аляксееўскі і Кіпрыян Кандратовіч, Паўліна Мядзёлка, Язэп Варонка, Палута Бадунова, Язэп Мамонька, Леанард Заяц, Радаслаў Астроўскі, Кузьма Цярэшчанка, Мікола Шыла, Язэп Лёсік, Вацлаў Ластоўскі, Раман Скірмунт, Антон Лявіцкі (Ядзьвігін Ш,), Зьміцер Жылуновіч (Цішка Гартны), Зоська Верас (Людзьвіка Войцік-Сівіцкая), Вацлаў Іваноўскі, Аляксандар Уласаў, Якуб Гузьней, Алесь Чарвяк(оў), студэнт-філолаг Антон Акаловіч, Аркадзь Смоліч, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Клаўдзій Дуж-Душэўскі, Рыгор Злоцкі, Сьцяпан Некрашэвіч, Мікола Верамей (Вяршынін), Рыгор Казячы, капітан А. Савіч, ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, Антон Аўсянік, студэнт-юрыст Міхал Гольман, Зьмітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік).
Капітан Антон Сокал-Кутылоўскі, Павал Жаўрыд, капітан Мікалай Дзямідаў, Юрка Лістапад, Валадзімер Пракулевіч, Андрэй Якубецкі, Васіль Русак, Станіслаў Булак-Балаховіч, Вячка Адамовіч (Дзяргач) і ”Зялёны Дуб”, Валадзімер Ксяневіч (Грач).

ПРЭЗІДЭНТЫ (СТАРШЫНІ) РАДЫ БНР
Іван СЕРАДА ў 1917 – 1919 гг.,
Пётра КРАЧЭЎСКІ ў 1919 – 1928 гг.,
Васіль ЗАХАРКА Ў 1928 – 1943 гг.,
Мікола АБРАМЧЫК у 1943 – 1970 гг.,
Вінцук ЖУК-ГРЫЦКЕВІЧ у 1970 – 1982 гг.,
Язэп САЖЫЧ у 1982 – 1997 гг.,
Івонка СУРВІЛА з 1997 г.
Ларыса ГЕНЮШ-МІКЛАШЭВІЧ – сакратар Прэзідэнта БНР Васіля Захаркі ў Празе.