Усевалад Свентахоўскі. «Літары і словы Францыска Скарыны»

06 верасня–20 лістапада

6 верасня 2017 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў галерэі «Ракурс» адбылося адкрыццё выставы шрыфта і каліграфіі Усевалада Свентахоўскага «Літары і словы Францыска Скарыны».
На адкрыцці выступілі: першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі А. Далгаполава, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў М. Баразна, пісьменнік В. Шніп, спецыяльны карэспандэнт газеты «Культура» П. Васілеўскі.

Экспанаваліся аўтарскія варыянты шрыфтоў, распрацаваных па матывах выданняў Францыска Скарыны, каліграфічныя кампазіцыі, маляваныя ініцыялы, летэрынг.